ПЛАН РАБОТЫ
МЕТАДЫЧНАГА АБ’ЯДНАННЯ
НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 10 г. Гомеля”
Метадычная тэма гімназіі: “Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу да навучання і выхавання”
МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА: “Рэалізацыя сучасных падыходаў да навучання беларускай мове і літаратуры ва ўмовах агульнай сярэдняй адукацыі”
МЭТА: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па засваенні новага зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура”
Задачы: удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» з улікам рэкамендацый па выніках маніторынгу якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе;
абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях вывучэння ва ўмовах профільнага навучання;
забеспячэнне сістэмнай дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў;
метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.
удасканаленне работы на ўроках і факультатыўных занятках з адоранымі навучэнцамі, павышэнне якасці работы педагогаў па развіццю індывідуальных уменняў вучняў у межах праграмы "Адораныя дзеці";
увядзенне разнастайных форм пазакласнай дзейнасці вучняў як сродак паглыблення ix ведаў, удасканаленне ix моўнай культуры, пашырыць краязнаўчую работу, скіраваную на спасціжэнне культурна-гістарычнай спадчыны народа;
павышэнне ўзроўеню падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў i ЦТ шляхам шырокага выкарыстання навучальных тэстаў, арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці; аказанне платных паслуг як рэзерв задавальнення адукацыйных запытаў вучняў.